Толстой Алексей Константинович - Залаты Ключык, Або Прыгоды Бурацiны (На Белорусском Языке)
Аляксей Талстой
Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны
Пераклад: А.Бачыла
Джузэпэ трапiлася пад руку палена, якое пiшчала чалавечым голасам
Даўным-даўно ў гарадку на беразе Мiжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ,
па мянушцы Шызы Нос.
Аднойчы яму трапiлася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у
печ для ацяплення ў зiмовы час.
- Нядрэнная рэч, - сказаў сам сабе Джузэпэ, - можна змайстраваць з яго
што-небудзь накшталт ножкi для стала...
Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, - таму што акуляры былi
таксама старыя, - пакруцiў у руцэ палена i пачаў яго часаць сякеркаю. Але
толькi ён пачаў часаць, як нечы вельмi тоненькi галасок прапiшчаў:
- Ой-ой, асцярожней, калi ласка!
Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, -
нiкога...
Ён заглянуў пад варштат, - нiкога...
Ён паглядзеў у кошыку са стружкамi, - нiкога...
Ён высунуў галаву за дзверы, - нiкога на вулiцы...
"Няўжо мне здалося? - падумаў Джузэпэ. - Хто б гэта мог пiшчаць?.."
Ён зноў узяў сякерку i зноў, - толькi ўдарыў па палене...
- Ой, балюча ж, кажу! - заскуголiў тоненькi галасок.
На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацелi...
Ён агледзеў усе куткi ў пакоi, залез нават у печ i, задраўшы галаву, доўга
глядзеў у комiн.
- Няма нiкога...
"Можа, я выпiў чаго-небудзь благога i ў мяне звiнiць у вушах?" - разважаў
сам з сабою Джузэпэ.
Не, сёння ён нiчога благога не пiў... Крыху супакоiўшыся, Джузэпэ ўзяў
гэблiк, стукнуў малатком па задняй яго частцы, каб у меру, - не надта многа i
не надта мала, - вылезла лязо, паклаў палена на варштат i - толькi ўзяў
стружку...
- Ой, ой, ой, ой, слухайце, чаго вы шчыпаецеся? - запiшчаў тоненькi
галасок...
Джузэпэ выпусцiў гэблiк з рук, адступiўся назад i сеў проста на падлогу:
ён здагадаўся, што тоненькiм галаском гаварыла само палена.
Джузэпэ дорыць палена, якое ўмее гаварыць, свайму сябру Карла
У гэты час да Джузэпэ зайшоў яго даўнi прыяцель, катрыншчык, якога звалi
Карла.
Калiсьцi Карла ў шыракаполым капелюшы хадзiў з цудоўнай катрынкай па
гарадах i спевамi i музыкай зарабляў сабе на хлеб.
Цяпер Карла быў ужо стары i хворы, i катрынка яго даўно паламалася.
- Дзень добры, Джузэпэ, - сказаў ён, зайшоўшы ў майстэрню. Чаму ты сядзiш
на падлозе?
- А я, ведаеш, згубiў маленькую шрубку... Ды ну яе! - адказаў Джузэпэ i
скоса глянуў на палена. - Ну, а ты як жывеш, стары?
- Дрэнна, - адказаў Карла. - Усё думаю - як бы мне зарабiць на хлеб...
Хоць бы ты мне памог, параiў бы, цi што...
- Вельмi проста, - сказаў весела Джузэпэ i падумаў сам сабе: "Пазбаўлюся я
зараз ад гэтага праклятага палена". - Вельмi проста: бачыш - ляжыць на
варштаце цудоўнае палена, вазьмi ты гэтае палена, Карла, i занясi дадому...
- Эх-хе-хе, - нявесела адказаў Карла, - а далей што? Прынясу я дадому
палена, а ў мяне нават i печкi ў каморцы няма.
- Я табе не абы-што кажу, Карла... Вазьмi ножык, выраж з гэтага палена
ляльку, навучы яе гаварыць розныя смешныя словы, спяваць i танцаваць, ды i
насi па дварах. Заробiш на кавалак хлеба i на шклянку вiна.
У гэты час на варштаце, дзе ляжала палена, пiскнуў вясёлы галасок:
- Брава, цудоўна прыдумана, Шызы Нос!
Джузэпэ зноў затросся ад страху, а Карла толькi здзiўлена азiраўся, -
адкуль голас?
- Ну, дзякуй, Джузэпэ, што параiў, вазьму, бадай-што, тваё палена.
Тады Джузэпэ схапiў палена i хутчэй сунуў яго сябру. Але цi ён нязручна
сунуў, цi яно само падскочыла i стукнула Карла па галаве.
- Ах, вось якiя твае падарункi! - пакрыўджана